BE RU EN

П'яны мянчук катаў па горадзе жонку і дваіх дзяцей

  • 19.11.2016, 20:37

У крыві 46-гадовага мужчыны было 0,41 праміле алкаголю.

19 лістапада ў раёне праспекта Пераможцаў супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім нецвярозы кіроўца ехаў з жонкай і двума дзецьмі. Пасажыры знаходзіліся на заднім крэсле, аўтакрэсла ўстаноўлена не было.

Агляд паказаў, што ў крыві 46-гадовага мужчыны было 0,41 праміле алкаголю. Інспектарам ДПС ён растлумачыў, што выпіваў напярэдадні ўвечары. За парушэнне ПДР кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны