BE RU EN

У Рэчыцкім раёне абрынуўся дом, загінулі працаўнікі

  • 19.11.2016, 15:51

Загінулыя былі супрацоўнікамі «Гомельэнэргабуд».

Сёння ў Васілевічах Рэчыцкага раёна пры абрушэнні цаглянай сцяны старога аднапавярховага дома прыціснула да смерці двух мужчынаў.

Інфармацыю рэдакцыі Dneprovec.by пацвердзілі адразу з некалькіх крыніцаў.

Паводле папярэдніх звестак, загінулыя былі супрацоўнікамі «Гомельэнэргабуд», жылі ў Мазыры.

На месцы здарэння працуе следчая група Рэчыцкага РАУС.

Апошнія навіны