BE RU EN

БелаПАН адзначае 25-годдзе

  • 19.11.2016, 14:49

Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сёння спаўняецца 25 гадоў.

Беларускае прыватнае агенцтва навінаў (БелаПАН) было створанае 19 лістапада 1991 года.

Спачатку БелаПАН меў 5 супрацоўнікаў, а навіны рассылаліся падпісчыкам уручную праз факс некалькі разоў за дзень. Першую дамову на пастаўку інфармацыі заключылі з газетай «Звязда».

Цяпер інфармацыйная кампанія БелаПАН выпускае больш за 20 інфармацыйных, аналітычных, даведачных і спецыялізаваных прадуктаў, прапануе разнастайныя інфармацыйныя, даследчыя, рэкламныя і маніторынгавыя паслугі. З 2002 года БелаПАН выдае інтэрнэт-газету Naviny.by.

– Лёгка нам ніколі не было працаваць. Можа быць, толькі ў пачатку нашай дзейнасці да 1994 года. Няпростыя варункі існавання незалежных медыя ў Беларусі не дазваляюць казаць пра лёгкую працу.

Медыйны бізнэс ва ўсім свеце развіваецца вельмі хутка, проста шалёнымі тэмпамі. І казаць, якімі будуць сродкі масавай інфармацыі праз дзесяць гадоў, ніхто не можа. Але ў нас ёсць стратэгічны план і мы будзем яго рэалізоўваць, – сказаў кіраўнік БелаПАН Алесь Ліпай.

Апошнія навіны