BE RU EN

Пасажыр рэйса Ташкент-Менск спрабаваў увезці ў Беларусь насвай

  • 19.11.2016, 12:30

Насвай у Беларусь у асноўным паступае з Узбекістана.

Пасажыр рэйса Ташкент-Менск спрабаваў увезці ў Беларусь блізу 2,3 кг насваю, паведамілі ў прэс-групе мытні "Менск-2".

Рэчыва выяўленае падчас мытнага догляду багажу грамадзяніна Узбекістана.

Акрамя асабістай маёмасці падарожнік перавозіў 2 чорныя пакеты з грануляваным рэчывам зялёнага адцення з характэрным спецыфічным пахам.

За 2015 год службовымі асобамі было папярэджана 12 спробаў незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі насваю агульнай вагой парадку 38,2 кг, з пачатку 2016-га выяўлена 29 спробаў перавозкі насваю агульнай вагой 77,5 кг. Усе спробы нелегальнага перамяшчэння былі зафіксаваныя на рэйсах Ташкент-Менск.были зафиксированы на рейсах Ташкент-Минск.

Апошнія навіны