BE RU EN

Джасцін Трудо: Канада прадоўжыць падтрымліваць Украіну ў барацьбе супраць агрэсіі Расеі

  • 17.11.2016, 9:54

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў, што яго ўрад не адступіць ад асуджэння агрэсіі Расеі ва Украіне.

Нягледзячы на добразычлівасць Дональда Трампа да Расеі, Канада прадоўжыць падтрымліваць Украіну і выказваць крытыку Крамля. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, пішуць Vice News.

«Расейскае ўварванне ва Украіну - недапушчальнае. Мы будзем прадаўжаць сцвярджаць гэта і падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе супраць агрэсіі», - сказаў Трудо.

Прэм'ер таксама дадаў, што Канада павінна абмяркоўваць з Масквой пытанні агульных інтарэсаў - супрацоўніцтва ў Арктыцы і процідзеянне тэрарызму. Але пры гэтым ад асуджэнняў дзеянняў РФ ва Украіне Канада не адступіцца.

«Мы не адступім ад нашага асуджэння незаконных і бескарысных дзеянняў Расеі ва Украіне», - падсумаваў Трудо.

Апошнія навіны