BE RU EN

У Барысаве і Любанскім раёне былі сур'ёзныя перабоі з электрычнасцю

  • 17.11.2016, 9:18

Прычыны аварыйных адключэнняў не паведамляюцца.

У Барысаве і Любанскім раёне адбылося адключэнне электраэнэргіі.

Як паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне аб адключэнні электраэнэргіі ў Барысаве паступіла 16 лістапада а 17.25. Без электразабеспячэння заставаліся 8 шматкватэрных і 547 прыватных жылых дамоў. А 19.30 электразабеспячэнне спажыўцоў адноўлена.

А 20.35 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнэргіі ў 4 населеных пунктах Любанскага раёна. Без электразабеспячэння заставаліся 216 прыватных жылых дамоў. А 22.54 электразабеспячэнне спажыўцоў адноўленае.

Апошнія навіны