BE RU EN

Клімкін: ААН афіцыйна прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй

  • 16.11.2016, 12:51

Першым крокам да дэакупацыі Крыма будзе пастаянны праваабарончы маніторынг з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Прыняцце Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі аб парушэнні правоў чалавека ў Крыме дазволіць ужываць фармулёўку «часовая акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль» ва ўсіх афіцыйных дакументах ААН да моманту вяртання паўвострава. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у Twitter.

Кіраўнік МЗС таксама дадаў, што пастаянны праваабарончы маніторынг сітуацыі з боку ААН – першы крок да дэакупацыі Крыма.

15 лістапада на пасяджэнні трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН быў прыняты праект рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Крыме. За праект рэзалюцыі прагаласавалі 73 краіны – сябры ААН, супраць – 23, яшчэ 76 устрымаліся.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Беларусь спрабавала сарваць галасаванне ў ААН аб Крыме.

Апошнія навіны