Ледзяная маса ўпала на 7-гадовае дзіця ў Полацку
- 15.11.2016, 9:54
Халатнасць камунальнікаў, што не прыбралі лёд з даху, ледзь не каштавала жыцця дзіцяці.
Лядзяк упаў на 7-гадовае дзіця ў Полацку, у выніку ў дзіцяці ўтварылася глыбокая рана ў раёне патыліцы, паведамляе сайт Полацка і Наваполацка.
Інцыдэнт адбыўся ўдзень 12 лістапада. Два браты, сямі і дзевяці гадоў, з сябрамі адправіліся на шпацыр, гулялі ў снежкі на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі. Калі малодшы брат хаваўся за пад'ездам пяціпавярховага дома, кінуты адным з хлопчыкаў сняжок трапіў у ледзяшы, што звісалі з брыля пад'езда. Лядзяк упаў на галаву хлопчыка. На шчасце, абышлося без пералому. Рану зашылі. Зараз дзіця знаходзіцца пад наглядам у аддзяленні чыстай хірургіі.
Са слоў інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Наваполацкага ГАНС Ірыны Саковіч, пазбегнуць наступстваў ад падзення ледзяных груд і ледзяшоў можна, калі выконваць асноўныя правілы паводзін у зімовы час года. Небяспечна хадзіць пад дахамі дамоў, з якіх звісаюць ледзяшы. Перасоўвацца трэба па знешняму баку тратуараў. Пачуўшы папераджальны крык, неабходна максімальна хутка адбегчы ад дома або прыціснуцца ўшчыльную да сцяны, а галаву абараніць торбай або рукамі. Калі няшчасны выпадак усё ж адбыўся, пацярпеламу неабходна аказаць першую медыцынскую дапамогу.