BE RU EN

Каталікі Беларусі закончылі Год Міласэрнасці

  • 14.11.2016, 19:54

Святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці супала з 25-годдзем адраджэння структур каталіцкага касцёла ў нашай краіне.

У асобныя беларускія касцёлы і санктуарыі ўмуравалі памятныя знакі Года Міласэрнасці, а таксама сімвалічна зачынілі «святыя дзверы».

Урачыстае набажэнства, звязанае з заканчэннем адмысловага года, абвешчанага Папам Рымскім Францішкам, у Менскім Архікатэдральным касцёле ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, піша sb.by.

- Мы звыклі да ўпрыгожанага фасада нашага храма і да таго, што кожны дзень, праходзячы праз яго дзверы, якія сталі Брамай Міласэрнасці, мы маглі атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў. Асаблівы год закончыўся. Але самая Божая міласэрнасць ніколі не скончыцца. Яна бязмежная.

За асаблівую дапамогу ў адраджэнне веры Тадэвуш Кандрусевіч уручыў многім вернікам ганаровыя граматы.

Закрыццё «святых дзвярэй» у базіліцы св. Пятра ў Ватыкане і афіцыйнае заканчэнне Года Міласэрнасці ва ўсім свеце адбудзецца 20 лістапада.

ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY
ФОТА: CATHOLIC.BY

Апошнія навіны