BE RU EN

Жыхар Лунінца падарваў сябе і міліцыянта

  • 14.11.2016, 12:39

П'яны скандал скончыўся трагедыяй.

Інцыдэнт адбыўся 13 лістапада а 22:15 у Лунінцы, што на Берасцейшчыне. Мясцовая жыхарка звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што яе п'яны муж скандаліць і пагражае ёй сякерай. На месца здарэння прыехалі міліцыянты. У гэты час мужчына зачыніўся ў пад'ездзе ў самаробнай кладоўцы – там ён захоўваў гаручыя матэрыялы. Імі буян абліў падлогу і дзверы, а пасля падпаліў, паведамляе БелТА.

Праваахоўнікі спрабавалі адкрыць кладоўку, але адбыўся выбух. Падпальшчыка выкінула ў акно з восьмага паверха, ён упаў на навес дома і ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы. Участковы міліцыянт атрымаў апёкі твару і рук, зараз ён знаходзіцца ў бальніцы.

Пажар тушылі супрацоўнікі МНС. Жыхароў дома не эвакуявалі.

Апошнія навіны