BE RU EN

У Віцебску знайшлі дзённік з адзнакамі Марка Шагала

  • 14.11.2016, 8:53

Унікальны дакумент апублікаваў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Сусветна вядомы мастак Марк Шагал падчас навучання ў Віцебскай гарадской вучэльні меў гадавую адзнаку за 1903-1904 год толькі... «чатыры з мінусам» (па пяцібальнай сістэме). Гэта вынікае з «Балавага журнала» Віцебскай гарадской вучэльні.

Фатаграфію рэдкага дакумента апублікаваў у сацсетках Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Дарэчы, з дакумента бачна, што ў вучэльні Шагалу асабліва не даваліся ні геаметрыя, ні геаграфія, ні гісторыя. Пяцёрку будучы геній меў толькі за паводзіны.

Апошнія навіны