BE RU EN

У аэрапорце Менска цяпер можна купіць усё на 10% танней

  • 13.11.2016, 10:48

У Беларусі запрацаваў сэрвіс, які дае 10% зніжку пры куплі ў Duty Free ў аэрапорце Менска.

З лістапада ў міжнародным аэрапорце «Мінск» пачаў дзейнасць сэрвіс папярэдніх заявак MyDutyFree, які дазваляе падарожнікам вымеркаваць час і грошы на куплі ў Duty Free. Новая паслуга прыйдзе на дапамогу тым, хто хоча гарантавана паспець зрабіць набыткі перад палётам.

Сэрвіс працуе так: карыстальнік выбірае тавары з інтэрнэт-каталога на сайце www.mydutyfree.net і рэгіструе папярэднюю заяўку, атрымліваючы пры гэтым зніжку 10% на ўвесь асартымент. У дзень вылету ўсе выбраныя тавары будуць сабраныя, спакаваныя і іх можна будзе забраць на асобнай стойцы ў зоне Duty Free ў аэрапорце. Пасажыр аплачвае заяўку і забірае набытак проста перад пасадкай, без чакання ў чарзе.

Падарожнік можа змяніць сваю папярэднюю заяўку ўжо ў аэрапорце — напрыклад, выбраць і дадаць тавары проста ў бязмытнай краме. Зніжка пры гэтым будзе распаўсюджвацца на ўвесь набытак.

Апошнія навіны