BE RU EN

У Гомелі расеец на Land Rover збіў на ходніках дзяўчынку і пенсіянера

  • 12.11.2016, 20:18

Кіроўца сцвярджае, што заснуў за рулём.

Пазадарожнік пад кіраваннем расейца з'ехаў з праезнай часткі на ходнікі. Аўтамабіль спачатку ўрэзаўся ў святлафор, пасля чаго яго адкінула на людзей, якія праходзілі міма.

У выніку наезду пацярпела 7-гадовая дзяўчынка і 77-гадовы пенсіянер

Дзіця было шпіталізаванае з шматлікімі ўдарамі, а ў мужчыны ёсць падазрэнне на пералом рабрыны. Кіроўца прызнаўся, што заснуў за рулём. У гэты момант паводле факта ДТЗ праводзіцца праверка, інцыдэнт адбыўся 10 лістапада, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны