BE RU EN

У Менску гарэў Трактарны завод

  • 10.11.2016, 17:01

Узгаранне адбылося ў сутарэнным памяшканні сталеліцейнага цэха МТЗ.

Увечары 10 лістапада ў ліцейным цэху Мінскага трактарнага завода адбылося ўзгаранне. Як распавялі відавочцы, на месца выбыла амаль два дзясяткі машын МНС, а таксама медыкі. З агнём змагаліся больш за гадзіну, паведамляе tut.by.

«Паступіла інфармацыя пра ўзгаранне ў адным з цэхаў МТЗ. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца», — пацвердзілі ў прэс-службе Управы МНС Менску.

Фото: @Shabunevich96
Фото: @Shabunevich96

Пазней высветлілася, што ўзгаранне адбылося ў сутарэнным памяшканні сталеліцейнага цэха МТЗ. Пажар ліквідаваны, пацярпелых няма.

Нагадаем, што 7 кастрычніка Зміцер Дашкевіч, і актывісты «Маладога фронту» сарвалі «ўрачыстае» адкрыццё новага помніка Леніну каля МТЗ у Менску.

Апошнія навіны