BE RU EN

Папа Францішак нечакана прызначыў 17 новых кардыналаў

  • 9.10.2016, 18:46

Новыя кардыналы прадстаўляюць пяць кантынентаў і 11 краін.

Папа Рымскі Францішак падчас традыцыйнай нядзельнай пропаведзі ў Ватыкане абвясціў, што 19 лістапада прызначыць 17 новых кардыналаў, паведамляе расейская служба BBC.

13 з іх маладзейшыя за 80 гадоў, што азначае, што яны змогуць браць удзел у выбарах наступнага Папы. Новыя кардыналы прадстаўляюць пяць кантынентаў і 11 краін. Характэрна, што толькі адзін з іх італіец. Кожны кардынал тэарэтычна мае магчымасць у будучыні ўзначаліць Рымска-каталіцкую царкву.

Спіс новых кардыналаў:

Арцыбіскуп Марыё Цэнары, пасланец Ватыкана ў Сірыі

Арцыбіскуп Д’едонэ Нзападэнга, Бангі, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка

Арцыбіскуп Карлас Асора Сьера, Мадрыд, Гішпанія

Арцыбіскуп Сэрджыё да Роса, Бразілія

Арцыбіскуп Блейз Дж.Купіч, Чыкага, Злучаныя Штаты Амэрыкі

Арцыбіскуп Патрык Д'Разарыё, Дака, Бангладэш

Арцыбіскуп Бальтазар Энрыке Порас Кардоса, Мэрыда, Вэнэсуэла

Арцыбіскуп Ёзэф Дэ Кесэль, Брусэль, Бэльгія

Арцыбіскуп Морыс Піят, Пор-Луі, Маўрыкій

Арцыбіскуп Кевін Джозэф Фарэл, Далас, ЗША

Арцыбіскуп Карлас Агуіар Рэтэс, Тлалнэпланта, Мэксіка

Арцыбіскуп Джон Рыбат, Порт Морсбі, Папуа Новая Гвінэя

Арцыбіскуп Джозэф Уільям Тобін, Індыянапаліс, Злучаныя Штаты Амэрыкі

Кардыналы старэйшыя за 80 гадоў (не могуць браць удзелу ў канклаве):

Арцыбіскуп Энтані Сатэра Фэрнандэс, Куала-Лумпур, Малайзія

Арцыбіскуп Рэната Корта, Навара, Італія

Арцыбіскуп Сэбасціян Кота Хаараі, Лесота

Вялебны Эрнэст Сімоні, Албанія

Апошнія навіны