BE RU EN

Следчага камітэт: Нападнік у гандлёвым цэнтры быў адзін

  • 8.10.2016, 20:50

У якім стане знаходзіўся маладзён, у СК не каментуюць.

У распараджэнні следства знаходзяцца відэазапісы з камер назірання, таму дакладна можна казаць, што нападнік быў адзін, піша tut.by.

- У распараджэнні следства знаходзяцца відэазапісы з камер назірання, таму дакладна можна казаць, што нападнік быў адзін. Усе чуткі пра тое, што нападнікаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, распавёў прадстаўнік СК.

У якім стане знаходзіўся маладзён (ці быў п'яны або пад уздзеяннем наркатычных рэчываў), у СК не каментуюць.

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта ў Беларусі Юлія Ганчарова паведаміла, што справу на кантроль узяў старшыня СК.

Апошнія навіны