BE RU EN

Медыкі ацэньваюць стан другой пацярпелай у гандлёвым цэнтры ў Менску як сярэдняй ступені цяжкасці

  • 8.10.2016, 20:17

46-гадовая жанчына была сярод наведвальнікаў.

Медыкі ацэньваюць стан пацярпелай пры нападзе ў ГЦ «Еўропа» з бензапілой і сякерай, як сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе БелТА.

Пацярпелая знаходзіцца ў 10-й гарадской клінічнай лякарні Менска.

Хуткая прывезла пацярпелую ўвечары з гандлёвага цэнтра, дзе невядомы напаў на людзей з бензапілой і сякерай. 46-гадовая жанчына была сярод наведвальнікаў.

«Пацыентка атрымала два ўдары сякерай у грудную клетку і перадплечча. Яна абследуецца і праходзіць лячэнне», - растлумачылі ў шпіталі.

Апошнія навіны