BE RU EN

Сход федэральных зямель Нямеччыны заклікае ЕЗ адмовіцца ад звычайных аўто

  • 8.10.2016, 17:36

Новыя дызельныя і бензінавыя аўтамабілі плануецца ліквідаваць да 2030 года.

Сход прадстаўнікоў федэральных зямель Нямеччыны выступіў з прапановай з 2030 года не дапускаць да эксплуатацыі новыя аўтамабілі з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на тэкст законапраекта (пераклад - Корреспондент).

Нямеччына прапаноўвае Еўракамісіі перагледзець існыя практыкі падаткаабкладання і спагнання збораў з аўтатранспарту ў частцы «стымулявання пераходу да экалагічна нейтральнага транспарту».

Як мяркуе сход, у сувязі з гэтым у Еўразвязе не пазней за 2030 год павінны пачаць дапускаць да эксплуатацыі толькі тыя аўтамабілі, якія ня забруджваюць атмасферу выхлапнымі газамі.

Выданне нагадвае, што зніжэнне выкідаў газу з'яўляецца адным з галоўных крокаў для выканання Парыжскага пагаднення аб клімаце. У рамках дасягнутых дамоўленасцей да 2050 года Нямеччына павінна скараціць выкід двухвокісу вугляроду на 95%. Пры гэтым, адзначае Der Spiegel, агулам пераход на электрамабілі ў Нямеччыне праходзіць павольна, і нават выплата прэміі пры куплі такіх аўто пакуль не прынесла вынікаў.

Апошнія навіны