BE RU EN

Рабочы з Воршы загінуў на будоўлі ў Санкт-Пецярбургу

  • 7.10.2016, 18:45

На 45-гадовага мантажніка з крана ўпала бэлька.

45-гадовы рабочы загінуў на будаўніцтве Заходняга хуткаснага дыяметра на адрэзку Кананерская выспа ў Санкт-Пецярбургу.

На мужчыну пры правядзенні пагрузачных работ звалілася металічная будаўнічая бэлька з вышыні прыкладна тры метры, паведамляе галоўная ўправа Следчага камітэта РФ Санкт-Пецярбургу. Расейскія следчыя органы праводзяць даследчыя праверкі аб факце гібелі рабочага.

Загінулы - грамадзянін Беларусі, жыхар Воршы, мантажнік ТАА «Глаўмостатрэст», інфармуе konkretno.ru.

Апошнія навіны