BE RU EN

Старшыня калгаса распавёў праўду пра беларускую сельскую гаспадарку

  • 7.10.2016, 15:05

Аграрый вельмі каларытна выказаўся пра тое, што ў сельскай гаспадарцы ўсё не так цудоўна, як гаворыць з трыбуны дыктатар.

Агракамбінат «Сноў», магчыма, будзе пашырацца за кошт расейскай зямлі. Пра гэта паведаміў расейскім журналістам, якія з прэс-турам наведвалі Меншчыну, дырэктар прадпрыемства Мікалай Радаман.

Паводле ягоных слоў, група кампаній «Адэпт», якая ўключае ў сябе найбуйнейшыя прадпрыемствы ў галіне сельскай гаспадаркі, мясаперапрацоўчай прамысловасці і раздробнага гандлю ў Наўгародскай вобласці, прапанавала СВК «Агракамбінат Сноў» апрацоўваць некалькі тысяч га іх зямлі. У Беларусі над гэтай прапановай пакуль думаюць, піша «Мінская праўда».

Цікава, што калі дырэктар «Снову» ўсяляк дэманстраваў заезджым журналістам дабрабыт, то дырэктар іншай гаспадаркі ААТ «Косіна» Іван Магера «праўду жыцця» выказаў у показцы:

У сталінскія часы прыйшоў у калгас загад: неабходна адправіць дэлегата на пленум. Доўга думалі-гадалі. Вызначылі, што чалавек павінен быць дасведчаным. Запрасілі ў праўленне дзеда, цікавяцца:

- Пра сельскую гаспадарку ў трох словах расказаць зможаш?

- Змагу!

- А ў двух? - пытаецца кіраўніцтва, перажываючы, як бы дзед чаго лішняга не ляснуў.

- Змагу і ў двух.

- А адным словам распавядзеш? А то яшчэ палітыку «прышыюць».

- Магу і адным словам, - запэўніў дэлегат.

І вось устае ён з дакладам «Становішча спраў у сельскай гаспадарцы» і выдае наўпрост з трыбуны:

- РАТУЙЦЕ!

Апошнія навіны