BE RU EN

Пад Берасцем высадзіліся сотні расейскіх дэсантнікаў

  • 7.10.2016, 10:17

Сёння пачынаюцца беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні.

Беларускія і расейскія дэсантнікі сёння, 7 кастрычніка прыступаюць да сумесных двухбаковых тактычных вучэнняў. Яны пройдуць у тры этапы на адным з палігонаў пад Берасцем і будуць доўжыцца да 20 кастрычніка.

Падчас міжнароднага вучэння дэсантнікі дзвюх краін сумесна адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы пошуку, блакавання і ліквідацыі незаконных узброеных фармаванняў, абмяняюцца досведам паводле методыкі падрыхтоўкі дэсантна-штурмавых падраздзяленняў падчас вядзення спецыяльных дзеянняў у зоне сваёй адказнасці, растлумачылі ў вайсковай установе.

У рамках вучэнняў у беларускіх вайскоўцаў з'явіцца магчымасць асвоіць на этапе практычнага розыгрышу прымяненне сучасных і перспектыўных узораў расейскага стралковага ўзбраення, паведамляе Interfax.by.

На вучэннях задзейнічаюць больш за 700 дэсантнікаў з Расеі і Беларусі, і не менш за 60 адзінак вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку авіяцыі.

Апошнія навіны