BE RU EN

Фотафакт: аўтамабіль, які ўпаў у раку, выцягвалі з дапамогай крану

  • 6.10.2016, 17:12

Пад Менскам кіроўца не справіўся з кіраваннем і перакуліўся ў раку.

Сёння а 10:30 у вёсцы Дуброўна Менскага раёна аўтамабіль Ford перакуліўся і ўпаў у раку. Як паведамілі ў ДАІ, кіроўца не ўлічыў варункі надвор'я, не справіўся з кіраваннем і дапусціў занос, паведамляе БелТА.

За стырном быў хлопец 1990 года нараджэння. Ён самастойна выбраўся з аўтамабіля праз заднія дзверы. А Ford з рэчкі даставала спецыяльная тэхніка.

Апошнія навіны