Моцны вецер пакінуў без святла 334 населеныя пункты
- 6.10.2016, 11:28
Наступствы моцнага ветру адчулі жыхары Менскай, Віцебскай і Гарадзенскай абласцей.
За дзень (з раніцы 5 кастрычніка да раніцы 6-га) без святла ў Беларусі былі 334 населеныя пункты. Наступствы моцнага ветру (з парывамі да 21 метра ў секунду) адчуваліся ў Менскай, Віцебскай і Гарадзенскай абласцях. Як інфармуе прэс-служба МНС, без святла былі 43 сельскагаспадарчыя будынкі і 1046 трансфарматарных падстанцый. На 6.00 чацвярга застаюцца без электразабеспячэння дзевяць населеных пунктаў у Пухавіцкім раёне Менскай вобласці.
У Беларусі былі зафіксаваныя 18 выпадкаў падзення дрэў, больш за ўсё ў Менску - 7. Былі пашкоджаныя 4 легкавыя аўтамабілі (усе ў сталіцы).