BE RU EN

Кіроўца Lexus ударыў дзяўчыну праз дарожны канфлікт

  • 5.10.2016, 15:21

Мужчына абразіў і ўдарыў дзяўчыну, якая не са сваёй віны «затрымалася» на перакрыжаванні.

У пачатку жніўня аўтамабіль Lexus прыпаркаваўся на ганку дзіцячага інтэлектуальнага клуба на праспекце Незалежнасці. На днях гэтае аўто зноў трапіла ў поле зроку чытачоў onliner.by. Ёсць магчымасць убачыць кіроўцу: мужчына моцнага целаскладу, мяркуючы па відэа, дастаткова рашучы, каб завесці гутарку з незнаёмай дзяўчынай.

Відэа апублікаваў на форуме карыстальнік з нікам McQueen. Ён распавёў што інцыдэнт адбыўся з ягонай дзяўчынай на скрыжаванні вуліцы Калініна і праспекта Незалежнасці ў Менску.

Абодва аўтамабілі рухаліся па вуліцы Калініна ў кірунку праспекта. З крайняй правай паласы дазволены рух як направа, так і налева. Дзяўчына за стырном аўтамабіля, у якім быў усталяваны відэарэгістратар, мабыць, збіралася ехаць налева, аднак не стала перабудоўвацца ў крайні левы шэраг - там рухалася іншае аўто.

Загарэлася дадатковая стрэлка святлафора для павароту направа. Кіроўца Lexus, які стаяў за аўтамабілем дзяўчыны, пасігналіў - яму трэба было як раз направа.

- Дзяўчына прапусціла і паказала, каб ён адстаў са сваім клаксанам. На што кіроўца спыніўся, выйшаў з аўто і падышоў да яе аўтамабіля. Дзяўчына адкрыла акно, і тады мужчына яе ўдарыў па галаве, - распавёў McQueen.

На відэа чуваць, як мужчына абразіў дзяўчыну. Затым ён вярнуўся ў сваё аўто і з'ехаў.

- Я прапанаваў ёй аднесці заяву ў міліцыю, бо бачныя нумары і твар кіроўцы. Але дзяўчына не захацела з гэтым звязвацца. Слядоў збіцця не засталося, яна мяркуе, што прыцягнуць яго да адказнасці будзе цяжка, - дадаў чытач.

Апошнія навіны