BE RU EN

Як маскоўскі цар прысягнуў на вернасць вялікаму князю Літоўскаму

  • 31.10.2016, 14:19

405 гадоў назад апошні Рурыкавіч прысягнуў у Варшаве каралю і вялікаму князю Жыгімонту III Вазе.

Маскоўскі валадар Васіль IV Шуйскі 29 кастрычніка 1611 года паабяцаў, што Масква больш ніколі не будзе нападаць на землі Рэчы Паспалітай.

Васіля Шуйскага з сям'ёй узялі ў палон пасля бітвы пад Клушыным. Ён так і памёр у няволі ў Кароне. Невядома, ці ад хваробы ці ад атруты.

На карціне 1640 года, якую ў «Фэйсбуку» апублікаваў беларускі журналіст Сяргей Пеляса, каронны гетман Станіслаў Жаўкеўскі дэманструе на Сейме палонных братоў Шуйскіх. «Арыгінал гэтай карціны знік у імгле 18 стагоддзя», - дадае журналіст.

Апошнія навіны