BE RU EN

На Філіпінах абралі першую прыгажуню Зямлі

  • 29.10.2016, 21:01

«Міс Зямля - 2016» стала дзяўчына з Эквадора.

На Філіпінах 29 кастрычніка прайшоў конкурс прыгажосці Міс Зямля - 2016. Пераможцай стала Кэтрын Эспін з Эквадора.

Карону пераможцы ўручыла леташняя каралева прыгажосці філіпінка Ангелія Онг, піша tut.by.

Першай прыгажуні Зямлі 23 гады, яна працуе мадэллю і касметолагам. Кэтрын сцвярджае, што надумала ўзяць удзел у конкурсе для таго, каб прыцягнуць увагу суайчыннікаў да праблемы захавання навакольнага асяроддзя.

ФОТА З САЙТА TUT.BY
ФОТА З САЙТА TUT.BY
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Апошнія навіны