BE RU EN

Фотафакт: пачаў працаваць каток ля палаца спорту ў Менску

  • 29.10.2016, 20:00

Каток будзе працаваць з 11:00 да 22:45 без абеду і выходных.

Адкрыццё сезону коўзанак, нягледзячы на «нялётнае» надвор'е, адбылося сёння аб 11 раніцы на сезонным катку, што знаходзіцца ля палаца спорту ў Менску. Першы сеанс катання быў бясплатным, а цягам найбліжэйшых школьных канікулаў для дзяцей і падлеткаў будзе дзейнічаць 50% зніжка на ўваходных білет і пракат, піша onliner.by.

Каток будзе працаваць з 11:00 да 22:45 без абеду і выходных. Наведвальнікі могуць як прыходзіць са сваім спартыўным інвентаром, так і браць яго ў арэнду. Акрамя гэтага, ахвотным прапануюць паслугу для завострывання коўзанак, на месцы можна будзе купіць гарачыя напоі і печыва.

Апошнія навіны