BE RU EN

Павел Санковіч здабыў «бронзу» на этапе КС у плаванні ў Кітаі

  • 29.10.2016, 18:35

Беларускі плывец стаў трэцім на дыстанцыі 100 м на спіне на заключным этапе Кубка свету.

Беларускі плывец Павел Санковіч фінішаваў трэцім у фінальным заплыве на 100 метраў на спіне ў рамках заключнага этапу Кубка свету ў Ганконгу. Перамогу ў гэтым відзе праграмы святкаваў расеец Станіслаў Данец, другім стаў аўстраліец Мітчэл Ларкін, паведамляе «Прессбол»..

Кубак свету. Ганконг. Мужчыны. 100 м на спіне

1. Станіслаў Данец (Расея) - 50,46

2. Мітчэл Ларкін (Аўстралія) - 50,58

3. Павел Санковіч (Беларусь) - 50,96

Нагадаем, Павел Санковіч здабыў чатыры медалі (1 золата, 1 срэбра і 2 бронзавыя медалі) на 6-м этапе Кубка свету, які прайшоў 8-9 кастрычніка ў горадзе Досе (Катар).

Апошнія навіны