BE RU EN

Рэйтынг дабрачыннасці: беларусы - людзі не самыя шчодрыя

  • 29.10.2016, 13:44

Брытанскі дабрачынны фонд Charity Aid Foundation сёмы год запар публікуе рэйтынг Сусветны рэйтынг дабрачыннасці (World Giving Index 2016).

Беларусь знаходзіцца бліжэй да канца спісу.

Глабальны рэйтынг дабрачыннасці-2016 складзены паводле звестак апытання кампаніі Gallup, якое праводзілася цягам года ў 145 краінах.

Месца краіны ў рэйтынгу залежыць ад сярэдняга значэння па трох паказчыках: грашовыя ахвяраванні ў дабрачынныя арганізацыі; праца ў якасці валанцёра; аказанне дапамогі незнаёмаму чалавеку, што жыве ў нястачы.

Сярод постсавецкіх краін самая высокая пазіцыя ва Узбекістана - 11-е месца. Туркменістан займае 14-е месца, Кыргызстан - 34-е, а Казахстан - 96-е месца.

Расея ў рэйтынгу размясцілася на 126-м месцы, Беларусь - на 100-м, Украіна - на 106-м, Грузія - на 120-м месцы.

Лідзіруюць у рэйтынгу другі год запар М'янма і ЗША. У дзесятку найбольш шчодрых краін свету таксама ўвайшлі Аўстралія, Новая Зеландыя, Шры-Ланка, Канада, Інданезія, Вялікабрытанія, Ірландыя і ААЭ.

Апошняе, 140-е месца ў рэйтынгу займае Кітай, які толькі трохі саступае Палестыне, Емену і Грэцыі.

Апошнія навіны