BE RU EN

Дзмітрый Жырмонт і Аляксандр Васіленка перамаглі ў парным разрадзе турніру ў Тарту

  • 29.10.2016, 12:24

Беларускі тэнісіст Дзмітрый Жырмонт і расеец Аляксандр Васіленка сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў эстонскім Тарту.

У вырашальным матчы беларуска-расейскі тандэм падолеў эстонскі тандэм Уладзімір Іваноў / Кэнэт Райсма ў двух сэтах - 7:5, 6:2, паведамляе БелТА.

Год таму Дзмітрый Жырмонт і латвійскі тэнісіст Мікеліс Лібіеціс таксама сталі найлепшымі ў парным разрадзе на кортах Тарту.

Сёння Жырмонт паспрабуе прабіцца ў фінал адзіночнага разраду, згуляўшы ў паўфінальным паядынку з ужо са знаёмым яму па фіналу пары Уладзімірам Івановым.

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Аляксандр Буры паспяхова выступае ў парным разрадзе на турніры ў Будапешце. Сёння разам са шведам Андрэасам Сільестрамам беларус сустрэнецца ў фінальным матчы з аўстрыйска-амерыканскім тандэмам Філіп Освальдам / Джэймс Кэратані.

Апошнія навіны