BE RU EN

Еўропа пераходзіць на зімовы час

  • 29.10.2016, 11:30

У ноч з 29 на 30 кастрычніка Еўропа пераходзіць на зімовы час. Беларусь, як і Расея, застаецца на летнім часе.

Вясной і восенню стрэлкі гадзіннікаў у Беларусі пераводзілі цягам 19 гадоў - з 1992 да 2011 года. У 2011-м Расея перайшла на адзіны час, і наша краіна рушыла ўслед яе прыкладу. У склад камісіі, якая прыняла гэтую пастанову, уваходзілі прадстаўнікі Дзяржкамітэта стандартызацыі, Акадэміі навук, Мінэнэрга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі і іншых устаноў.

У Расеі, услед за якой Беларусь 4 гады таму адмовілася пераводзіць стрэлкі, рэгулярна прапануюць вярнуць пераход на летні і зімовы час. У апошнія гады з гэтай ініцыятывай выступалі мясцовыя ўлады ў розных рэгіёнах краіны. Аднак у Маскве не спяшаюцца іх падтрымаць.

Апошнія навіны