BE RU EN

Кіраўнік БТ: Подпісы за бел-чырвона-белы сцяг трэба здаваць у Мінабароны

  • 29.10.2016, 10:37

Дзесяць тысяч тых, хто падпісаўся за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці - гэта цэлае войска людзей.

Такое меркаванне выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў праграме «Клуб рэдактараў», якая выйшла раніцай 29 лістапада на канале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

Са слоў Давыдзькі, першапачаткова меркавалася, што сабраныя подпісы будуць перададзены ў Міністэрства культуры для разгляду пытання. Аднак затым высветлілася, што гэтыя подпісы - трэніроўка, каб выйграць бой, а дзесяць тысяч тых, хто падпісаўся за нацыянальную сімволіку - гэта цэлае войска людзей, якія пашырылі прасторы свабоды.

«Фармальна подпісы збіраліся для перадачы ў Мінкультуры. Але атрымліваецца, што акцыя на самай справе праводзілася зусім з іншымі мэтамі, і тых, хто падпісаўся, - надзьмулі. Яны збіралі «войска», хай і папяровае. Але тады гэта зусім не да Міністэрства культуры , а да Міністэрства абароны», - сказаў Давыдзька.

Кіраўнік БТ мяркуе, што «папяровае войска» патрэбна было для таго, каб пасля «тыкаць дзесяццю тысячамі подпісаў у твар еўрачыноўнікам».

Апошнія навіны