BE RU EN

Беларускі тэнісіст прабіўся ў паўфінал турніру ў Эстоніі

  • 28.10.2016, 19:16

У 1/4 фіналу Дзмітрый Жырмонт падолеў славака Патрыка Фабіяна - 6:3, 6:3.

Беларус Дзмітрый Жырмонт прабіўся ў паўфінал турніру Paf Open Tartu (ITF Men`s Circuit, Тарту, Эстонія), падолеўшы ў матчы 1/4 славака Патрыка Фабіяна - 6:3, 6:3, паведамляе «Прессбол».

Прызавы фонд турніру - $10 000.

Дзмітрый Жырмонт (288 ATP, Беларусь, 1) - Патрык Фабіян (628 ATP, Славаччына, 6) - 6:3, 6:3.

Спаборнік беларуса ў паўфінале стане вядомы пазней.

Дадамо, што Жырмонт разам з Аляксандрам Васіленкам з Расеі 27 кастрычніка прабіўся ў фінал парнага разраду.

Там Жырмонт і Васіленка будуць змагацца з эстонцам Уладзімірам Івановым і Кенэтам Райзмам.

Апошнія навіны