BE RU EN

Затрыманы дырэктар Менскага заапарка

  • 28.10.2016, 15:07

Дырэктар «пагарэў» на гісторыі са шчанюкамі гіенападобных сабак.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара дзяржаўнай культурна-асветніцкай установы «Менскі заапарк». Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўстановы Юлія Ганчарова.

Падчас праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭП ГУУС Менгарвыканкама, устаноўлена, што службовая асоба, выкарыстоўваючы свае арганізацыйна-распарадчыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах, парушаючы палажэнне падпісанай дамовы, арганізавала вываз шчанюкоў гіенападобных сабак з тэрыторыі «Менскага заапарка» ў Берасцейскую вобласць для наступнага продажу.

Цяпер дырэктар затрыманы, з ім працуюць следчыя. Прычыненая шкода ацэньваецца на суму больш за 20 тысяч рублёў.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Апошнія навіны