BE RU EN

Лукашэнка заклікаў далучацца да вайскова-палітычнага саюзу Беларусі і РФ

  • 28.10.2016, 14:59

Дыктатар назваў «саюз Беларусі і Расеі» прыкладам глыбокай інтэграцыі для астатніх краін СНД.

Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД, паведамляе БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што СНД - «добрая пляцоўка для зносін і перамоў, развязання тактычных пытанняў». Еўразійскі эканамічны саюз прадугледжвае «ўжо глыбокую эканамічную інтэграцыю».

«Яшчэ больш глыбокая інтэграцыя ў саюзе Беларусі і Расеі. Ён з'яўляецца прыкладам і ўзорам», - падкрэсліў дыктатар. Ён таксама дадаў, што пры стварэнні ЕўрАзЭС краіны абапіраліся менавіта на многія беларуска-расейскія дамоўленасці.

«Калі хтосьці гатовы перайсці ад эканамічнага саюза да цеснага эканамічнага вайскова-палітычнага саюзу ў рамках звязу Беларусі і Расеі, дамова адкрытая», - звярнуў увагу Лукашэнка.

Апошнія навіны