BE RU EN

Самы паспяховы футбольны агент у Беларусі зарабляе $200 тысяч за год

  • 28.10.2016, 12:24

На сёння рэйтынг высокааплатных футбольных мэнэджараў узначальвае 33-гадовы Яўген Гайдук.

Гэта вынікае са звестак аб сумах прыбытку агентаў за 2015 год, апублікаваных Беларускай федэрацыяй футбола, паведамляе «Еўрарадыё».

Першае месца ў гэтым рэйтынгу займае 33-гадовы Яўген Гайдук - за мінулы год ён зарабіў 405 927,2 рубля новымі. Ён працуе з такімі футбалістамі як Аляксандр Глеб, Вячаслаў Глеб, Ягор Філіпенка, Аляксандр Гутар, Мікіта Корзун, Міхаіл Сівакоў.

У тройку найбольш паспяховых агентаў увайшлі таксама Арцём Сукач (223 408,5) і серб Аляксандр Грубэр (138762), вядомы сваёй працай з гульцамі БАТЭ. Усяго ў спісе 15 агентаў, якімі выступаюць таксама зарэгістраваныя арганізацыі.

Агенты прадстаўляюць інтарэсы футбалістаў ва ўзаемадачыненнях з рознымі контрагентамі, у першую чаргу з футбольнымі клубамі. Звычайна яны выступаюць пасрэднікамі пры ўкладанні кантрактаў і атрымліваюць адсотак ад угоды, што і з'яўляецца іх асноўным прыбыткам.

Ліцэнзаваннем і акрэдытацыяй футбольных агентаў займаюцца нацыянальныя футбольныя федэрацыі.

Апошнія навіны