BE RU EN

Мінспорту: Еўрапейскія гульні каштавацьмуць нам $30-40 мільёнаў

  • 28.10.2016, 11:23

Еўрапейскія гульні ў Беларусі плануецца правесці ў 2019 годзе.

Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко ў праграме «Трэба разабрацца» на тэлеканале ОНТ 27 кастрычніка, піша БелаПАН.

Як заявіў кіраўнік установы, еўрапейскія алімпійскія камітэты возьмуць на сябе выдаткі на трансфэр, пералёты. Пытанні з тэлетрансляцыямі будуць разгледжаныя на ствараным канале пры Міжнародным алімпійскім камітэце. Частка выдаткаў ляжа на ЕАК.

«Базіс ёсць, мы маем будынкі, збудаванні, створаная інфраструктура. І адсюль гэтыя лічбы - 30-40 млн даляраў, гэта ацэнка міжнародных экспэртаў», - растлумачыў Шамко.

На Еўрапейскіх гульнях у Баку бюджэт склаў больш за 5 мільярдаў даляраў, бо Азербайджан ствараў усю інфраструктуру практычна з нуля.

Шамко падкрэсліў, што задача перад Беларуссю і Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі ў цэлым складаецца ў тым, каб у Менск прыехалі элітныя спартоўцы, «бо гэта і ёсць аўтарытэт Еўрапейскіх гульняў».

Апошнія навіны