BE RU EN

З магілёўскага «Еўраопта» праз валізку эвакуявалі 150 чалавек

  • 28.10.2016, 10:56

Амаль на гадзіну была прыпыненая праца крамы, таксама быў перакрыты ўезд на прылеглую тэрыторыю.

Праца крамы «Еўраопт» у гандлёвым цэнтры «Парк-Сіці» ўвечары 27 кастрычніка была прыпыненая праз выяўленне нячыйнай валізкі, піша БелаПАН.

Як распавялі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамленне аб выяўленні падазронага прадмета паступіла ў міліцыю пад 20.10. На месца здарэння ў гандлёвы цэнтр на вуліцы Менская шаша, 31, выехалі прадстаўнікі спецслужбаў, медыкі, сапёрна-піратэхнічная група.

З 20.15 да 21.00 прыпынялася праца крамы «Еўраопт», перакрываўся ўезд на прылеглую тэрыторыю. 30 чалавек персаналу і 120 грамадзян былі эвакуяваныя.

Неўзабаве было ўстаноўлена, што валізка належыць 27-гадоваму непрацоўнаму магілёўцу. Выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена. Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Апошнія навіны