BE RU EN

З 1 лістапада ў Беларусі паменшыцца бюджэт пражытачнага мінімуму

  • 28.10.2016, 7:53

З 1 лістапада ў Беларусі будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытачнага мінімуму - 174,52 рубля.

Гэтая сума на 98 капеек менш, чым БПМ, які дзейнічае цяпер, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінпрацы і сацабароны.

Апошнім разам БПМ скарачаўся год таму. Леташняе падзенне БПМ у Мінпрацы тлумачылі «вераснёвым зніжэннем цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў дачыненні да чэрвеня». Цяперашняе скарачэнне БПМ таксама звязана з тым, што ў Беларусі сезонна патаннела гародніна.

Ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць і сума некаторых дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, - гаворка ідзе, напрыклад, пра разавую дапамогу пры нараджэнні дзяцей або аб дапамозе на дзіця-інваліда. Але калі БПМ зніжаецца, то пераразлік дапамогі не праводзіцца, яна выплачваецца ў ранейшых сумах.

Апошнія навіны