BE RU EN

Рассельгаснагляд забракаваў 19 тон мяса птушкі з Беларусі

  • 27.10.2016, 19:22

Забарона ўвозу партыі мяса звязаная з «недакладнай інфармацыяй аб атрымальніку тавару».

Інспектары ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей забаранілі ўвоз у Смаленскую вобласць партыі мяса птушкі агульнай вагой 19 тон праз недакладную інфармацыі аб атрымальніку тавару, гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Груз быў затрыманы 26 кастрычніка на пункце «Чырвоная горка».

«Прычына забароны - факт фальшывай інфармацыі ў папярэднім паведамленні Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Берасцейскай вобласці аб атрымальніку і месцы дастаўкі тавару», - адзначаецца ў паведамленні.

Паведамляецца таксама, што мяса суправаджалася ветэрынарным сертыфікатам, выдадзеным Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь 24 лістапада.

Адпраўнікам грузу ў дакументах значылася менскае ТАА «ГлобалОптТрэйд».

Апошнія навіны