Сайт «Беларускага партызана» недаступны
- 27.10.2016, 19:10
У сайта скончыўся час рэгістрацыі дамэну, за што адказваў Павел Шарамет.
З вечара 27 кастрычніка на сайт «Беларускага партызана» немагчыма зайсці - браўзэр піша, што ён недаступны.
Як стала вядома «Нашай Ніве», у сайта belaruspartisan.org скончыўся час рэгістрацыі дамэну.
«За гэта справа адказваў заснавальнік сайта Павал Шарамет, - сказалі нам прадстаўнікі «Партызана». - Без яго цяжка падоўжыць гэты тэрмін. Магчыма, быў іншы чалавек, які гэтым займаўся, мы яго цяпер шукаем. Але справа ўскладняецца тым, што ўдзельнікі каманды знаходзяцца ў розных краінах.
Мы спадзяемся, што хутка пытанне развяжацца. У самым горшым варыянце давядзецца пераязджаць на новы адрас. Улады тут ні пры чым».