BE RU EN

У Гомелі вайскоўцы закупілі тую і ядловец амаль на $3 тысячы

  • 27.10.2016, 17:42

У вайсковай частцы адмовіліся распавесці, з якой мэтай закупленыя саджанцы.

У чэрвені 2016 года на сайце дзяржзакупак у чэрвені 2016 года была размешчаная прапанова аб закупцы саджанцаў хмызнякоў і дрэў - туй, елак і ядлоўцу для вайсковай часткі №63604 (Гомель). Агульная сума закупкі больш за 101 млн рублёў (да дэнамінацыі). Крыніца фінансавання - рэспубліканскі бюджэт. На прапанову звярнулі ўвагу карыстальнікі сацыяльных сетак.

На сайце дзяржзакупак паведамляецца, што аўкцыёны ў закупцы елкі калючай і ядлоўца звычайнага не адбыліся (часткі патрабаваліся 43 елкі агульным коштам 12.900.000 рублёў і ядлоўца звычайнага 27 штук коштам 16.200.000 рублёў). Аднак падпісаныя дамовы аб закупцы туі заходняй (59 штук на 35.400.000 рублёў) і ядлоўца казацкага (41 штука на 16.400.000 рублёў). Такім чынам, для часткі закупленыя туі і ядловец на 5.180 дэнамінаваных рублёў (блізу 2700 даляраў).

У вайсковай частцы №63604 БелаПАН пацвердзілі, што закуплялі саджанцы, але з якой мэтай - эстэтычнай або стратэгічнай - гаварыць адмовіліся: «Якая вам, прабачце, розніца? Мы прывыклі адказваць на пытанні кантрольных і кампетэнтных органаў, а не журналістаў».

Апошнія навіны