BE RU EN

Віталь Гуркоў стварае ўласную лінію адзення

  • 27.10.2016, 16:30

На першай футболцы вядомы беларускі спартовец размясціў свой твар.

11-разовы чэмпіён свету ў муай-тай і ўдзельнік гурта «BRUTTO» Віталь Гуркоў выклаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» такое фота.

Як высветліла nn.by, гэтая футболка - першы крок да ўласнага брэнду адзення ад Віталя Гуркова.

«Ідэя нарадзілася сама сабой, гэта толькі пачатак, - сказаў Гуркоў. - У хуткім часе хачу выпусціць спартовую лінейку адзення, адкрыць краму ў адным з гандлёвых цэнтраў Менска».

Што тычыцца першага прынта, то Гуркоў яго распрацоўваў сам.

«Жыццё падказала мне задуму. Атрымалася вельмі канцэптуальна, мне здаецца, сімвалічна. Твар Народнага чэмпіёна - першага спартоўца, чэмпіёна свету, які пачаў прасоўваць беларускую мову праз тэлевізію...Гэта павінна было спалучацца таксама з чымсьці эпахальным, напрыклад, з шрыфтам першай беларускай газеты», - сказаў Гуркоў.

«Гудзілін і Недаверкаў атрымаюць цішоткі бясплатна. Для астатніх кошт - 20 рублёў. Набыць можна будзе ўжо на гомельскім канцэрце «BRUTTO», - дадаў баксёр.

Апошнія навіны