BE RU EN

Байца тактычнай групы «Беларусь» узнагародзілі медалём «Брат за брата»

  • 27.10.2016, 12:56

Беларус з пазыўным Зубр атрымаў спецыяльную ўзнагароду для замежнікаў, з гонарам выйшаўшы з жорсткага замесу на фронце.

«За ахвярнасць ўкраінскага народу», напісана ў пасведчанні да медаля, які ўручылі Дзмітрыю Шавлюкевічу (Зубру).

«Наш баец баец-весялун Зубр атрымаў узнагароду для замежнікаў «За жертовнiсть украiнському народу». Ён на днях трапіў у жорсткі замес, трохі зачапіла, але гэта ніяк не паўплывала на яго звычайны бадзёры настрой. Увага ўкраінскага грамадства дае прыемнае пачуццё запатрабаванасці, што робім разам агульную справу. Разам да перамогі!», - напісалі ў сваім Facebook байцы з тактычнай групы «Беларусь».

Апошнія навіны