BE RU EN

Дар'я Домрачава вярнулася да трэніровак

  • 27.10.2016, 11:59

Вядомая беларуская спартоўка вярнулася да трэніровак пасля нараджэння дачкі.

Легендарная беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, якая нядаўна стала мамай, вяртаецца да трэніровак. Пра гэта алімпійская чэмпіёнка напісала ў сацыяльнай сетцы vk.com.

Нагадаем, у ліпені трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйшла замуж за нарвежскага біятланіста Уле Эйнара Б'ёрндалена, а 1 кастрычніка ў шостым менскім радзільным доме алімпійская чэмпіёнка нарадзіла дзяўчынку, якую пазней шчаслівыя бацькі назвалі Ксеніяй.

Апошнія навіны