BE RU EN

У Менску з'явіцца новы від гарадскога транспарту

  • 27.10.2016, 10:58

Ён выйдзе ў свой першы рэйс па сталіцы яшчэ сёлета.

Пра з'яўленне сёлета ў сталіцы новага віду транспарту паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Даслоўна ў канцы года на вуліцах Менска з'явіцца новы від транспарту - Электробус. Гэта экалагічны від транспарту. Ён выйдзе ў свой першы рэйс па Менску яшчэ ў канцы гэтага года. «Белкамунмаш» выпусціў гэты аўтобус. Мы цяпер рыхтуем нарматыўную дакументацыю. І з гэтага толькі пачынаем», - цытуе чыноўніка «Радыё Рацыя».

Са слоў Аляксандра Шышко, пасля асваення электрычнага грамадскага транспарту сталіцы, электробусы з'явяцца і ў іншых гарадах Беларусі.

«Белкамунмаш» будзе выпускаць электробусы сумесна з Кітаем.

Апошнія навіны