BE RU EN

Беларускіх штангістаў пазбавілі алімпійскіх медалёў

  • 27.10.2016, 9:25

Спартоўцы павінны ў самыя кароткія тэрміны вярнуць у МАК медалі і дыпломы.

Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў беларускіх цяжкаатлетаў Андрэя Рыбакова і Анастасію Новікаву медалёў, якія яны здабылі на Гульнях-2008 у Пекіне, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, Рыбакоў узяў срэбра ў катэгорыі да 85 кг, а Новікава здабыла бронзу ў катэгорыі да 53 кг. Санкцыі да атлетаў былі ўжытыя ў выніку пераправеркі допінг-пробаў.

У пробе Андрэя быў знойдзены турынабол, у пробе Анастасіі - турынабол і станазалол. Спартоўцы павінны ў самыя кароткія тэрміны вярнуць у МАК медалі і дыпломы.

З той жа прычыны ўзнагарод былі пазбаўленыя расейкі Кацярына Волкава, казахстанец Таймураз Тыгіеў, украінка Вольга Каробка, узбекістанец Саслан Тыгіеў, кубінец Вільфрэд Марцінес, Жазэфіна Онія з Гішпаніі і азербайджанец Сардар Хасанаў.

Апошнія навіны