BE RU EN

Праз пераход ЕЗ на зімовы час зменіцца расклад беларускіх мясцовых цягнікоў

  • 27.10.2016, 9:20

30 кастрычніка краіны Еўрапейскага Звязу і Украіны пяройдуць на зімовы час.

У сувязі з гэтым Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній.

У Менскім аддзяленні БЧ удакладнілі, што з 30 кастрычніка таксама часткова змяняецца расклад цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній.

Інфармацыю аб змене раскладу руху цягнікоў можна атрымаць у даведачным бюро вакзалаў, а таксама на станцыях і прыпыначных пунктах.

Апошнія навіны