BE RU EN

У Беларусі сабралі самы нізкі ўраджай з 2010 года

  • 26.10.2016, 15:15

Паводле звестак Белстата, агульны намалот збожжа склаў 7,03 мільёна тон.

У 2016 годзе бітва за ўраджай у Беларусі скончылася правалам. Паводле звестак Белстата, агульны намалот збожжа склаў 7,03 мільёна тон. Гэта найгоршы вынік з 2010 года, паведамляе nn.by.

Галоўнай прычынай нізкага намалоту стаў моцны вецер, які ў многіх месцах паклаў збожжавыя. Гэта відаць, калі параўноўваць ураджайнасць у раёнах у гэтым і ў мінулым гадах.

Найболей пацярпеў Ашмянскі раён. Летась раён быў у трыццатцы найлепшых, сёлета - не патрапіў нават у сотню. Такая сітуацыя і ў Смаргоні, і ў Астраўцы, і ў Воранаве.

Згодна са справаздачнасцю, прыростам ураджайнасці збожжавых у параўнанні з папярэднім годам можа пахваліцца толькі Гомельская вобласць. (+ 12,2% да намалоту ў 2015 г). Аднак і гэта ілюзія. Справа ў тым, што ў 2015 годзе на Гомельшчыне была вельмі нізкая ўраджайнасць збожжавых, таму і параўнанне робіцца з загадзя малымі лічбамі.

Лідары застаюцца ранейшымі. Гэта Гарадзенскі і Нясвіжскі раёны. Фактычна ідзе барацьба паміж двума перадавымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі краіны: «Верцялішкі» і «Сноў».

Апошнія навіны