BE RU EN

У Свіслачы адзначаць дзень герояў паўстання 1863 года

  • 26.10.2016, 14:59

Фестываль памяці паплечнікаў нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага пройдзе 30 кастрычніка.

Няўрадавая арганізацыя «Беларуская нацыянальная памяць» запрашае на традыцыйны фестываль памяці ўдзельнікаў антырасейскага паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, паведамляе «Белсат».

Арганізатары фестывалю запрашаюць прыйсці 30 кастрычніка аб 11:00 да касцёла св. Францішка Асізскага.

Горад Свіслач - адзіны населены пункт у Беларусі, дзе ўсталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму. У Свіслачы знаходзіцца магіла старэйшага брата Каліноўскага - Віктара. Таксама тут знаходзяцца падмуркі гімназіі, у якой вучыліся браты Каліноўскія, і падмуркі сядзібы Каліноўскіх.

Апошнія навіны